Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў сябар Грушавога Генадзь Кесьнер.

Генадзь Грушавы быў кіраўніком фонду «Дзецям Чарнобыля».

Генадзь Грушавы пайшоў з жыцьця па на 64-м годзе жыцьця пасьля працяглай хваробы.

Дата і месца пахаваньня пакуль не вызначаныя. Заўтра ў Менск з Бэрліна прылятае ягоная паплечніца і жонка Ірына Грушавая.

Сын Генадзя Грушавога Максім і дачка Марына цяпер у дарозе ў Менск.

Калі будзе пахаваньне, пакуль ня вырашана, паведаміў Свабодзе Максім Грушавы.

Запавет Грушавога

Зянон Пазьняк: Памяці Генадзя Грушавога

Навумчык: Грушавы прабіваў сьцяну маўчаньня пра Чарнобыль

Аляксандар Лукашук: «Грушавы замяняў адначасна міністэрства здароўя, міністэрства замежных справаў і чарнобыльскі камітэт»

Лявон Дзейка: «Грушав​ы думаў пра будучыню нацыі»

Уладзімер Глод: «Калі б яшчэ Грушавому не перашкаджалі, ён зрабіў бы нашмат болей»


Генадзь Грушавы на «Свабодзе»




Даведка «Радыё Свабода»: Генадзь Грушавы


Нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў горадзе Менску.

Скончыў філязофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту;

Доктар філязофскіх навук, прафэсар Інстытута сучасных ведаў (Менск).

Адзін з арганізатараў і актыўных удзельнікаў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (1988—1989).

Старшыня Праўленьня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня (пры заснаваньні — дабрачыннага фонду) «Дзецям Чарнобыля» (з 1989).

Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня (1990—1995), сябра Камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, Камісіі па заканадаўству, сябра фракцыі БНФ; дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня (1995—1996).

Старшыня Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі (1996-1999).

Каардынатар Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі (1997).

Арганізатар Моладзевага хрысьціянска-сацыяльнага саюза, больш як 70 груп самадапамогі, сеткі моладзёвых сацыяльных цэнтраў «Майстэрня будучага» ў розных рэгіёнах Беларусі (з 1997), сустаршыня грамадзянскага камітэта «Выбар-2001» (2000—2001).

Сябра каардынацыйнай рады Міжнароднага бюро міру (Жэнэва).

Фонд «Дзецям Чарнобыля» за гады сваёй працы дапамог больш як 2 мільёнам жыхароў Беларусі, больш за 160 тысяч дзяцей былі накіраваны на рэабілітацыю і аздараўленьне ў многія краіны сьвету.

У 1999 годзе Генадзь Грушавы быў узнагароджаны прэміяй фонда Рафта ў Нарвэгіі за заслугі ў змаганьні за правы чалавека ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG