Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко: «Гэта крок да перамогі»


Лідэр Партыі «ЎДАР» Віталь Клічко пракамэнтаваў заяву пра адстаўку прэм’ера Ўкраіны Міколы Азарава.

«Сёньня на парадку дня стаіць пытаньне аб адстаўцы ўраду і пытаньне адказнасьці ўраду. Я ўпэўнены, што гэта (заява аб адстаўцы. — РС) ня проста так. Ён ведае, што зрабіў усё для таго, каб захаваць твар», — сказаў Клічко журналістам у Вярхоўнай Радзе, перадае Інтэрфакс.

Паводле Клічко, тое, што адбываецца на вуліцы, — гэта таксама вынік працы сёньняшняга ўраду:

«Гэта не перамога, гэта крок да перамогі», — дадаў Клічко.

Народны дэпутат, сябра фракцыі Партыі рэгіёнаў Уладзімір Олійнык, раней заявіў, што заява Мікалая Азарава пра адстаўку з пасады прэм’ер-міністра яшчэ не азначае ягонай рэальнай адстаўкі.

Лідэр партыі «Свабода» Алег Цягнібок заявіў у эфіры 5 каналу:

«Мы ставім пытаньне пра адстаўку ўсяго ўраду і прыцягненьне да адказнасьці асобных сябраў ураду. Яны цяпер шукаюць максымальна спрыяльнай сытуацыі, каб пазьбегнуць адказнасьці».

Лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсені Яцанюк выказаўся вельмі каротка:

«Мы чакаем указу прэзыдэнта. Да таго не абмяркоўваем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG