Лінкі ўнівэрсальнага доступу

31 студзеня абвесьцяць прысуд лекарам «Экамэдсэрвіса»


Анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута і гендырэктарка «Экамэдсэрвіса» Галіна Валжанкіна на судзе
Анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута і гендырэктарка «Экамэдсэрвіса» Галіна Валжанкіна на судзе

«Папярэдне абвяшчэньне прысуду прызначана на гэтую пятніцу, а 14-й гадзіне», — паведамілі Інтэрфаксу ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску.

Прадстаўнік абвінавачаньня Мікалай Жэчка просіць суд пакараць былога анэстэзіёляга «Экамэдсэрвіса» Аляксандра Шурава 5 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі-пасяленьні з пазбаўленьнем права лячыць на 5 гадоў.

Былому гендырэктару «Экамэдсэрвіса» Галіне Валжанкінай пракурор Мікалай Жэчка просіць ад суду пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі тэрмінам 2 гады без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу.

Галоўнага інжынэра мэдычнага цэнтру Вадзіма Ліхуту, паводле пракурора, трэба пакараць пазбаўленьнем волі на 4 гады і пры гэтым пазбавіць яго права займаць пасады, зьвязаныя з арганізацыйна-разьмеркавальнымі функцыямі.

Прадстаўнік абвінавачаньня прапанаваў суду прыняць рашэньне аб кампэнсацыі маральных стратаў пацярпелым бацькам Юліі Кубаравай па 500 мільёнаў кожнаму, а матэрыяльныя страты кампэнсаваць цалкам у заяўленым памеры — 74 мільёны рублёў.

Пацярпелыя Юры і Ала Кубарава заявілі грамадзянскі пазоў аб кампэнсацыі маральных стратаў агулам на 10 мільярдаў рублёў.


Справа «Экамэдсэрвіса»

26 сакавіка 2013 году 25-гадовая жыхарка Гародні Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасьць пасьля плястычнай апэрацыі па карэкцыі формы носа ў менскім камэрцыйным мэдцэнтры «Экамэдсэрвіс».

Праз чатыры тыдні пацыентка памерла.

Ад 9 студзеня суд Кастрычніцкага раёну Менску разглядае крымінальную справу па факце сьмерці Кубаравай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG