Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя парабуе адстаўкі ўсяго ўраду


Арсеній Яцанюк
Арсеній Яцанюк

Лідэры апазыцыйных фракцый у Вярхоўнай Радзе стрымана камэнтуюць навіну пра заяву прэм’ера Міколы Азарава аб адстаўцы.

Лідэр Партыі Свабода Алег Цягнібок заявіў у эфіры 5 каналу:

«Мы ставім пытаньне пра адстаўку ўсяго ўраду і прыцягненьне да адказнасьці асобных сябраў ураду. Яны цяпер шукаюць максымальна спрыяльнай сытуацыі, каб пазьбегнуць адказнасьці».

Лідэр фракцыі «Бацькаўшчыны» Арсеній Яцанюк выказаўся вельмі каротка:

«Мы чакаем указа прэзыдэнта. Да таго не абмяркоўваем».

Дэпутатка ад «Удару» пісьменьніца Марыя Маціос прыйшла ў Вярхоўную Раду ў бронекамізэльцы, паводле яе словаў, на знак пратэсту супраць таго, што цяпер «усе ўкраінцы пастаўленыя пад дулы аўтаматаў».

Міністар юстыцыі Алена Лукаш заявіла тым часам, што пытаньне аб увядзеньні надзвычайнага становішча не разглядаецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG