Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Дашкевіч перайшла ў «Гавары праўду»


Наста Палажанка

Наста Палажанка

На новым месцы Наста Дашкевіч (Палажанка) будзе займацца культурніцкімі і мэдыйнымі праектамі.

«Мой выбар паў на „Гавары праўду“, бо я веру, што гэтая каманда здольная да прафэсійнай працы, бачу пэўны патэнцыял і буду спрабаваць дапамагчы», — заявіла Наста Дашкевіч ў інтэрвію Радыё Свабода.

«Наста Дашкевіч — адна з самых унікальных постацяў у Беларусі. Я праходзіў зь ёй па адной крымінальнай справе, сядзелі ў адной турме. Магу засьведчыць, што так годна, як вяла сябе гэтая дзяўчынка, мала хто сябе так паводзіў — неверагодныя сіла духу, характар, лёгіка мысьленьня», — кажа Ўладзімер Някляеў, кіраўнік кампаніі «Гавары праўду».

«Дашкевіч важная для мяне яшчэ і тым, што нясе ў сабе беларускі нацыянальны складнік, чаго нашай кампаніі трохі бракуе — і ў гэтым нас справядліва вінавацяць. Яна будзе займацца культурніцкай і мэдыйнай працай і карэкцыяй кампаніі ў бок нацыянальнага складніку», — дадае Ўладзімер Някляеў.

Наста Дашкевіч кажа, што першым яе праектам будзе цырымонія ўручэньня прэміяў імя Сьвятланы Навумавай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG