Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч умацоўваецца блёк-пастамі


На рагу вуліц Інстытуцкай і Шаўкавічным ў Кіеве за мінулую ноч праваахоўнікі пабудавалі бэтонны блёк-пост вышынёй каля двух мэтраў. Ён загароджвае ўезд да адміністрацыі прэзыдэнта з тыльнага боку, супрацьлеглага Майдану незалежнасьці.

Блёк-пост перагароджвае вуліцу Інстытуцкую, пасярод дарогі ёсьць невялікі праезд для машын. Вуліца Банкавая, на якой знаходзіцца адміністрацыя Януковіча, ахоўваецца блёк-пастамі і вялікімі сіламі спэцназу.

Каля будынка Вярхоўнай Рады Ўкраіны цяпер стаяць некалькі дзясяткаў міліцэйскіх аўтобусаў і знаходзяцца некалькі сотняў праваахоўнікаў, пераважна салдат унутраных войскаў МУС, а таксама байцы спэцпадраздзяленьняў «Гепард» і «Беркут».

Як паведамляе УНІАН, у Марыінскім парку (побач з Вярхоўнай Радай, дзе а 10-й пачнецца пазачарговая сэсія) таксама сабралася некалькі тысяч прыхільнікаў улады.

Журналістаў у парлямэнт, дзе сёньня адбудзецца пазачарговая сэсія, прапускаюць бесперашкодна, але па картках акрэдытацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG