Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне пахавалі Міхаіла Жызьнеўскага

Беларуса, які загінуў 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, пахавалі 28 студзеня ў вёсцы Сьцяг Працы пад Гомелем.


Коратка

26 студзеня ў Кіеве адбылася паніхіда па Міхаілу і памінальная хада. Тысячы людзей прыйшлі, каб ушанаваць памяць загінулага беларуса. На разьвітаньні былі таксама лідэры ўкраінскай апазыцыі Віталь Клічко, Арсень Яцанюк, Алег Цягнібок. Падчас памінальнай хады людзі ў Кіеве скандзіравалі «Герой!» і «Дзякуй, Беларусь!»

Міхаіл Жызьнеўскі быў забіты на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве стрэлам у сэрца 22 студзеня.

Міхаіл доўгі час жыў ва Ўкраіне, быў сябрам арганізацыі УНА-УНСО і моладзевага крыла партыі Віталя Клічко «Ўдар». Паводле афіцыйнай вэрсіі, Міхаіл быў забіты паляўнічай куляй невядомым. Куля трапіла ў аорту каля сэрца.
13:42 29.1.2014
20:35 28.1.2014
Каля магілы пакінулі запаленыя сьвечкі. Пасьля словаў «Жыве Беларусь!» удзельнікі пахаваньня пачалі разыходзіцца.
20:28 28.1.2014
На магіле ўсталявалі крыж. Вельмі многа кветак і вянкоў.

Прамоў падчас пахаваньня не было. Рэжысэрка, дакумэнталістка Вольга Мікалайчык сказала карэспандэнту Свабоды, што вельмі балюча хаваць чалавека, якому толькі 26 гадоў:

«Балюча, што тут сабралася толькі сорак чалавек, а ня сорак тысяч. Ён сапраўдны герой Украіны і Беларусі. Мы зробім усё, каб захаваць памяць пра яго».
20:02 28.1.2014
Труну зачынілі, прымацавалі да яе бел-чырвона-белы сьцяг.

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG