Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вуліцах Кіева затрымлівалі людзей у касках


Супрацоўнікі ўнутраных войскаў спрабавалі затрымаць людзей, якія проста ішлі па вуліцы ў касках.

Інцыдэнт адбыўся 27 студзеня, на вуліцы Інстытуцкай ў Кіеве, непадалёк ад офіса ўпаўнаважанага прадстаўніка Вярхоўнай Рады па правах чалавека Валерыі Луткоўскай.

Як піша «Украінская праўда», 16 студзеня парлямэнцкая большасьць прыняла з парушэньнем працэдур некалькі законаў, якія абмяжоўваюць шэраг правоў грамадзян і ўзмацняюць для ўлады магчымасьць караць удзельнікаў акцый пратэсту і іншых нязгодных зь дзеяньнямі ўлады.



Сярод уведзеных зьмен — вяртаньне крымінальнага перасьледу за «паклёп» і ўнясеньні ў Крымінальны кодэкс артыкулу аб «экстрэмісцкую дзейнасьць», якая вызначаецца вельмі шырока.

Акрамя таго, удзел у масавых акцыях «у масцы, шаломе або з выкарыстаньнем іншых сродкаў або спосабаў маскаваньня» цягне накладаньне штрафу або адмінарыштам.

Прэзыдэнт Віктар Януковіч падпісаў гэтыя законы і яны ўжо пасьпелі ўступіць у сілу.


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


XS
SM
MD
LG