Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко: Я ня бачу сябе ва ўрадзе Януковіча


Лідэр «Удару» Віталь Клічко адмовіўся ад прапановы прэзыдэнта Віктара Януковіча стаць віцэ-прэм’ерам па гуманітарных пытаньнях, піша Ўкраінская праўда.

Пра гэта паведаміла прэс-служба «УДАР» пасьля сустрэчы лідэраў апазыцыі з кіраўніком дзяржавы.

«Я ня бачу сябе ва ўрадзе Януковіча», — заявіў Клічко.

«Няма сэнсу са мной абмяркоўваць працу ва ўрадзе. Нават уздымаць гэтае пытаньне няма сэнсу», — дадаў палітык.

Клічко таксама выказаў надзею, што прэзыдэнт не ўвядзе ва Ўкраіне надзвычайнае становішча.



Па словах лідэра «УДАР», прэзыдэнт нарэшце павінен спыніць жыць у тым «цёплым інфармацыйным клімаце», які для яго стварае яго асяродзьдзе. Ён дадаў, што асяродак Януковіча запэўнівае кіраўніка дзяржавы, што ўсё ў краіне добра і тое, што адбываецца на плошчах усёй краіны, — надуманыя рэчы з боку маленькай групы «экстрэмістаў».

Як вядома, 25 студзеня Януковіч прапанаваў Арсеню Яцанюку пасаду прэм’ер-міністра, а Віталю Клічко пасаду віцэ-прэм’ера па гуманітарных пытаньнях.
Лідэр «Бацькаўшчыны» прапанову прэзыдэнта адхіліў.




ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG