Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Радыкалы сыдуць з Грушэўскага, калі ўлада дамовіцца з апазыцыяй


Радыкальнае аб’яднаньне «Правы сэктар», якое стала шырока вядома празь сілавое супрацьстаяньне на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, будзе згортваць актыўную дзейнасьць, калі ўлада пойдзе на кампраміс з апазыцыяй, заявіў у панядзелак адзін зь лідэраў аб’яднаньня, кіраўнік УА «Трызуб» імя Сьцяпана Бандэры Дмытро Яраш.

«Правы сэктар» патрабуе ад улады і апазыцыі, каб заўтра (28 студзеня — рэд.) на сэсіі Вярхоўнай Рады прынялі адмены законаў 16 студзеня і поўную амністыю ўсіх без выключэньня ўдзельнікаў пратэстных акцыяў і закрыцьцё ўсіх крымінальных справаў, каб пазьбегнуць кровапраліцьця з абодвух бакоў, сказаў ён.

Сярод іншых патрабаваньняў «Правага сэктару», адрасаваных улады і апазыцыі, — канстытуцыйная рэформа, якая пазбавіць прэзыдэнта тых паўнамоцтваў, якія ён мае сёньня, спыненьне сілавых дзеяньняў з боку ўлады, адказнасьць ўраду за яго дзеяньні, перафарматаваньне ЦВК, перафарматаваньне спэцаддзелу «Беркут» і стварэньне якасна іншага аддзелу, а таксама пакараньня вінаватых у забойствах, зьдзеках, зьбіцьці пратэстоўцаў.
28 студзеня павінна адбыцца пазачарговая сэсія Вярхоўнай Рады. Зараз на Грушэўскага працягваецца перамір’е, абвешчанае па просьбе апазыцыі для вядзеньня перамоваў з уладай.

Таксама «Правы сэктар» заклікае наяўныя сілавыя структуры пайсьці на кантакт з актывістамі Майдану, самаабароннымі структурамі, зь ім самім для пошуку зьніклых актывістаў у Кіеве і ў абласьцях. Яшчэ адно патрабаваньне: ўзаконьванне існаваньня моладзевых спартова-патрыятычных арганізацыяў.

«Я хачу заклікаць людзей да спыненьня кровапраліцьця, таму што мы выдатна разумеем, што гэтым скарыстаюцца замежныя кіраўнікі. Мы пайшлі ў наступ пасьля таго, як былі прыняты законы 16 студзеня. Калі яны амденяць тыя законы, пагодзяцца на амністыю і іншыя патрабаваньні гэтага плану, то мы разглядаем варыянт вяртаньня Майдану да тых памераў, у якіх ён быў да 19 студзеня», — падкрэсьліў Дмытро Яраш.

На пытаньне аб тым, ці маюць прадстаўнікі «Правага сэктару» баявую зброю, ён адказаў: «Мы ня маем баявой зброі. У нас у нядзелю 26 студзеня, былі тры паслы: Вялікабрытаніі, ЗША і Канады. Яны праінспэктавалі наш паверх і ўбачылі, што ніякай зброі тут няма».

28 студзеня павінна адбыцца пазачарговая сэсія Вярхоўнай Рады. Зараз на Грушэўскага працягваецца перамір’е, абвешчанае па просьбе апазыцыі для вядзеньня перамоваў з уладай.
XS
SM
MD
LG