Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у бядзе» напярэдадні Алімпіяды ў Сочы адкрыла новы інфармацыйны рэсурс «Тайныя віды спорту».

У сьпісе спартовых дысцыплін – абмежаваньні на свабоду слова і сходаў, закон аб некамэрцыйных арганізацыях, які прадпісвае рэгістрацыю НДА як «замежных агентаў», лёс людзей, якія выступаюць з крытыкай улады, дыскрымінацыя ЛГБТ-супольнасьці, парушэньні правоў чалавека пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам у Расеі. У сьпісе ёсьць таксама дысцыпліны, непасрэдна зьвязаныя зь месцам правядзеньня зімовай Алімпіяды. Гэта парушэньні правоў сочынцаў дзеля алімпійскага будаўніцтва і эксплуатацыя мігрантаў, прымус іх да рабскай працы.

У інфармацыйным відэароліку да гэтага праекту чалавек, падобны на Уладзімера Пуціна, абяцае, што турбавацца ня трэба і што тыя, хто прыедзе на Алімпійскія гульні ў Сочы, гэтых «дысцыплін» ня ўбачаць.
XS
SM
MD
LG