Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгіянал прапануе датэрміновыя выбары


Народны дэпутат з фракцыі Партыі рэгіёнаў Мікалай Рудкоўскі зарэгістраваў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны праект пастановы аб правядзеньні пазачарговых выбараў.

Пра гэта са спасылкай на сайт Вярхоўнай Рады паведамляе Еспресо.TV .

Як адзначаецца ў праекце пастановы , «улічваючы наяўнасьць грамадзкага кансэнсусу па ўрэгуляваньні грамадзка-палітычнага крызысу шляхам правядзеньня канстытуцыйнай рэформы з пераходам да парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспублікі», парлямэнт будзе рэкамэндаваць прэзыдэнта прызначыць пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду і адначасова зь імі — пазачарговыя выбары ў органы мясцовага самакіраваньня.

Праўда, выбары рэкамэндуецца праводзіць пасьля ўступленьня ў сілу зьмяненьняў у Канстытуцыю Ўкраіны адносна пераходу да парлямэнцка-прэзыдэнцкай формы кіраваньня і ўвядзеньня адміністрацыйнай рэформы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG