Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор зьнізіў у 10 разоў грашовыя прэтэнзіі Кубаравых да «Экамэдсэрвіса»


Мікалай Жэчка
Мікалай Жэчка

Прадстаўнік абвінавачаньня Мікалай Жэчка просіць суд пакараць былога анэстэзіёляга «Экамэдсэрвіса» Аляксандра Шурава 5 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі-пасяленьні з пазбаўленьнем права лячыць на 5 гадоў.

Былому гендырэктару «Экамэдсэрвіса» Галіне Валжанкінай пракурор Мікалай Жэчка просіць ад суду пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі тэрмінам 2 гады без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу. Галоўнага інжынэра мэдычнага цэнтру Вадзіма Ліхуту, паводле пракурора, трэба пакараць пазбаўленьнем волі на 4 гады і пры гэтым пазбавіць яго права займаць пасады, зьвязаныя з арганізацыйна-разьмеркавальнымі функцыямі.

Прадстаўнік абвінавачаньня прапанаваў суду прыняць рашэньне аб кампэнсацыі маральных стратаў пацярпелым бацькам Юліі Кубаравай па 500 мільёнаў кожнаму, а матэрыяльныя страты кампэнсаваць цалкам у заяўленым памеры — 74 мільёны рублёў.

Нагадаем, пацярпелыя Юры і Ала Кубарава заявілі грамадзянскі пазоў аб кампэнсацыі маральных стратаў агулам на 10 мільярдаў рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG