Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Колькі важыць мэдаль Зімовых алімпійскіх гульняў у Сочы і колькі часу трэба, каб яго вырабіць? Колькі супрацоўнікаў службы бясьпекі будзе на вуліцах Сочы падчас гульняў? Колькі разоў можна было б збудаваць найвышэйшы хмарачос на сьвеце за грошы, патрачаныя на алімпіяду ў Сочы?

Вось адказы на гэтыя і іншыя пытаньні, зьвязаныя зь Зімовымі алімпійскімі гульнямі 2014 году.

Алімпіяда ў Сочы ў лічбах


1 — столькі разоў расейцы запусьцілі алімпійскую паходню ў космас (на Міжнароднай касьмічнай станцыі, куды паходню забралі два расейскія касманаўты, яе не запальвалі, з увагі на меркаваньні бясьпекі);

18 — столькі гадзін трэба ў сярэднім, каб вырабіць адзін алімпійскі мэдаль;

21 — колькасьць зімовых алімпіядаў, праведзеных да сочынскай; гульні ў Сочы будуць 22-мі па ліку;

34 — столькі разоў можна было б збудаваць найвышэйшы будынак на сьвеце — хмарачос Бурдж-Халіфа ў Дубаі — за грошы, выдаткаваныя на падрыхтоўку алімпіяды;

87 — колькасьць краінаў, спартоўцы зь якіх будуць удзельнічаць у алімпіядзе;

145 — даўжыня Сочы ў кілямэтрах (горад Сочы, уціснуты між Чорным морам і Каўказам, належыць да найдаўжэйшых гарадоў у Эўропе);

460 — вага (у грамах) найлягчэйшага мэдаля, якім будуць узнагароджваць на алімпіядзе;

686 — вага (у грамах) найцяжэйшага мэдаля, якім будуць узнагароджваць на алімпіядзе;

1300 — колькасьць мэдалёў, якія будуць уручаныя на алімпійскіх і паралімпійскіх спаборніцтвах у Сочы;

3000 — колькасьць выступоўцаў у мастацкай праграме адкрыцьця алімпіяды 7 лютага;

3 500 — колькасьць спартоўцаў, якія выступяць у алімпійскіх і паралімпійскіх спаборніцтвах у Сочы;

65 000 — колькасьць кілямэтраў, якую прабыў алімпійскі агонь па Расеі;

100 000 — прыблізная колькасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў бясьпекі, якія будзе задзейнічаны падчас алімпійскіх гульняў (гэта ў чатыры разы болей, чым колькасьць ахоўнікаў парадку і бясьпекі падчас Летняй алімпіяды 2012 у Лёндане);

343 000 — колькасьць жыхароў Сочы (адзін праваахоўнік будзе прыпадаць на 3,43 жыхара);

12 мільярдаў — колькасьць дзяржаўных грошай (у далярах), якія Уладзімір Пуцін абяцаў выдаткаваць на падрыхтоўку алімпіяды ў Сочы, выступаючы перад Міжнародным алімпійскім камітэтам у 2007 годзе з прапановай арганізаваць алімпійскія гульні;

25-30 мільярдаў — колькасьць дзяржаўных грошай (у далярах), якія, паводле ацэнкі апазыцыйнага расейскага палітыка Барыса Нямцова, былі раскрадзеныя падчас падрыхтоўкі да алімпіяды;

51 мільярд — ацэнка агульнага кошту Зімовых алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы (у далярах); экспэрты ацэньваюць, што Алімпійскія гульні 2008 у Пэкіне каштавалі 40 мільярдаў даляраў, а Зімовыя гульні 2010 у Ванкувэры — 6 мільярдаў даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG