Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паводле апошняга даклада МВФ па Беларусі, сытуацыя ў эканоміцы будзе пагаршацца.

Экспэрты МВФ прагназуюць захаваньне павольных тэмпаў росту і цяжкую сытуацыю з плацёжным балянсам у бліжэйшы час. Прагназуецца, што далейшае пагаршэньне сальда рахунка бягучых апэрацый ці фінансавага рахунка можа павялічыць ціск на рэзэрвы і беларускі рубель.

Апроч таго, МВФ непакоіць тое, што захоўваюцца высокая рызыка ў банкаўскай сфэры, у тым ліку гэта зьвязана з хуткім ростам крэдытаваньня ў замежнай валюце.

Выканаўчая рада МВФ адзначыла, што эканамічны рост у Беларусі заставаўся павольным і ў першыя 9 месяцаў мінулага году склаў толькі 1,1 працэнта. Інфляцыя зьнізілася ў першым паўгодзьдзі, але ізноў павысілася ў верасьні і застаецца на ўзроўні двухзначных паказьнікаў.

Сальда рахунку бягучых апэрацый пагоршылася з-за спалучэньня значнага росту ўнутранага попыту, запаволеньня тэмпаў росту расейскай эканомікі і зьніжэньня канкурэнтаздольнасьці беларускіх тавараў. Дэфіцыт сальда ў першым паўгодзьдзі дасягнуў 9,5 працэнта ВУП. Рэзэрвы панізіліся і ў кастрычніку пакрывалі прыкладна 1,7 месяца імпарту.

Выканаўчая рада адзначыла, што банкі сутыкаюцца з ціскам, у тым ліку і ў сувязі з вострым дэфіцытам фінансаваньня ў беларускіх рублях, што выклікана жаданьнем насельніцтва захоўваць сродкі ў замежнай валюце.
Рост крэдытаваньня ў замежнай валюце істотна запаволіўся ў 2013 годзе, але заставаўся высокім на ўзроўні прыкладна 20 % ў студзені-верасьні.
Працягвала расьці далярызацыя крэдытаў, а пазыкі ў далярах дасягнулі агульнай сумы крэдытаў у верасьні.

Экспэрты МВФ рэкамэндуюць беларускаму кіраўніцтву:

— Не праводзіць далейшага падвышэньня заработнай платы ў 2014 годзе, каб паменшыць попыт і ўзнавіць канкурэнтназдольнасьць.

— Рэзка скараціць дырэктыўнае крэдытаваньне для абмежаваньня росту крэдытаў і ўмоўных абавязальніцтваў і памяншэньні зьнешніх дысбалянсаў.

— Істотна скараціць масштабы інтэрвэнцый на валютным рынку і зрабіць больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку для палягчэньня карэкціроўкі абменнага курса і плацежнага балясу.

— Правесьці комплексныя, далёка ідучыя структурныя рэформы ў мэтах падвышэньня тэмпаў устойлівага эканамічнага росту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG