Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгіяналы гатовыя галасаваць за адстаўку Азарава, — дэпутат


Мікалай Азараў
Мікалай Азараў

Партыя рэгіёнаў гатовая аддаць партфэль прэм’ера лідэру апазыцыі Арсэнію Яцэнюку.

Пра гэта заявіў народны дэпутат Украіны ад Партыі рэгіёнаў Міхаіл Чэчэтаў.

Ён сказаў, што ягоная палітычная сіла гатовая прагаласаваць за адстаўку прэм’ер-міністра Мікалая Азарава на пазачарговым пасяджэньні Вярхоўнай Рады 28 студзеня.

Пасьля гэтага, паводле Чэчэтава, як толькі парлямэнт прагаласуе за адстаўку Азарава, партфэль прэм’ер-міністра атрымае лідэр «Бацькаўшчыны» Арсеній Яцанюк, паведамляе тэлеканал «1+1».

Яцанюк канчаткова не адхіліў прапанову Януковіча стаць прэм’ер-міністрам, заявіўшы, што канчатковае рашэньне ўхваліць народ.

Разам з тым сам прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў працягвае будаваць пляны супрацоўніцтва з Расеяй. У прыватнасьці ў інтэрвію газэце «Сегодня» ён заявіў:

«Мы можам упэўнена казаць людзям, што, узяўшы паўзу, мы атрымалі магчымасьць, перш за ўсё, вырашыць гандлёва-эканамічныя праблемы ў адносінах з Расеяй, што для нас надзвычай важна. На стале ў нас ужо ляжаць і ў бліжэйшы час будуць падпісаныя вельмі буйныя кантракты на рэалізацыю сумесных каапэрацыйных праектаў у суднабудаваньні, авіяцыі і цэлым шэрагу іншых галін», — адзначыў прэм’ер.

Тым часам пракуратура Кіева закрыла 35 крымінальных вытворчасьцяў, зьвязаных з масавымі акцыямі ў лістападзе-сьнежні 2013 года, паведамляе РІА «Новости».

Раней у ходзе перамоваў з лідэрамі апазыцыі Віктар Януковіч пагадзіўся вызваліць з-пад варты і амніставаць арыштаваных дэманстрантаў, а таксама дапусьціў магчымасьць зьмены Канстытуцыі, каб ператварыць Украіну ў парлямэнцка-прэзыдэнцкую рэспубліку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG