Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор просіць для лекара «Экамэдсэрвіса» 5 гадоў


Анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута і гендырэктарка «Экамэдсэрвіса» Галіна Валжанкіна на судзе

Анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута і гендырэктарка «Экамэдсэрвіса» Галіна Валжанкіна на судзе

Пракурор папрасіў пакараць Аляксандра Шурава, анэстэзіёляга цэнтру «Экамедсэрвіс», 5 гадамі пазбаўленьня волі.

Шураў удзельнічаў у апэрацыі над Юліяй Кубаравай, якая пазьней памерла.

Дзяржаўны абвінаваўца лічыць, што віна ўсіх трох абвінавачаных па справе сьмерць Юліі Кубаравай даказаная.

Шураў абвінавачваецца ў неналежным выкананьні прафэсійных абавязкаў мэдычным работнікам, якое прывяло сьмерці па неасьцярожнасьці.

Колішняга гендырэктара «Экамэдсервіса» і колішняга галоўнага інжынэра інжынэрна-эксплюатацыйнага аддзелу вінавацяць у службовай халатнасьці, якая прывяла да сьмерці чалавека, перадае «Інтэрфакс».

26 сакавіка 2013 году 25-гадовая жыхарка Гародні Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасьць пасьля плястычнай апэрацыі па карэкцыі формы носа ў менскім камэрцыйным мэдцэнтры «Экамэдсэрвіс».

Праз чатыры тыдні пацыентка памерла.

Ад 9 студзеня суд Кастрычніцкага раёну Менску разглядае крымінальную справу па факце сьмерці Кубаравай.

Па справе праходзяць генэральны дырэктар цэнтру Галіна Валжанкіна, галоўны інжынэр Уладзімер Ліхута і анэстэзіёляг Аляксандар Шураў.

Да справы далучаны грамадзянскі пазоў пацярпелага боку аб кампэнсацыі маральных і матэрыяльных стратаў. Грамадзянскімі пазоўнікамі прызнаныя Юры Кубараў і Ала Кубарава — бацькі памерлай дзяўчыны.

Памер пазову — па 5 млрд рублёў за маральныя пакуты і 10 мільёнаў — за матэрыяльныя страты ад кожнага адказьніка.

Адказьнікам па грамадзянскім пазове прызнаны «Экамэдсэрвіс».

Суд таксама пастанавіў накласьці арышт на маёмасьць мэдцэнтру на суму, заяўленую ў пазове.
XS
SM
MD
LG