Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Днепрапятроўскам пахавалі першую ахвяру Эўрамайдана


Сяргей Нігаян

Сяргей Нігаян

У вёсцы Беразнаватаўка Днепрапятроўскай вобласьці ў нядзелю пахавалі застрэленага на барыкадах у Кіеве мясцовага жыхара армянскага паходжаньня Сяргея Нігаяна.

Сяргей стаў першай ахвярай сутычак пад будынкам ураду Ўкраіны, яго забілі кулямі з агнястрэльнай зброі.

Пахаваньне забітага там жа беларуса Міхаіла Жызьнеўскага заплянавана на заўтра пад Гомелем. Учора ў Кіеве зь ім разьвіталіся тысячы людзей.

Сяргей і Міхаіл былі ў ахове Эўрамайдана.


Усяго ўкраінскія лады прызналі сьмерць чатырох майданаўцаў, самі актывісты называюць лічбу ў 6 ахвяр сутыкненьняў 22 студзеня, бо паводле мэдыкаў-валянтэраў яшчэ два трупы засталіся на тэрыторыі захопленай «Беркутам».

Раней у кіеўскай бальніцы памёр 45-гадовы Раман Сенік, якога цяжка паранілі 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

У мінулую пятніцу ў Львове тысячы людзей хавалі закатаванага ў лесе пад Кіевам сэйсмоляга Юрыя Вярбіцкага, выкрадзенага са шпіталя пасьля раненьня і забітага невядомымі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG