Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Запарожжы 90 мітынгоўцаў шпіталізаваныя


Пасьля разгону Майдана ў Запарожжы, у шпіталях знаходзяцца прынамсі 90 чалавек.

Пра гэта паведамляе еспресо.тв . У іх — траўмы вачэй і канечнасьцяў, якія яны атрымалі ад гранат.

Адначасова ў інтэрвію СМІ начальнік запарожскай міліцыі Ўладзімір Серба заявіў, што ніякага канфлікту не было, людзі разьбегліся, толькі ўбачыўшы міліцыю, на іх ніхто нават не крычаў. Затрыманыя ёсьць, але аб пацярпелых яму невядома. Пракуратура вобласьці ўжо пачала дасудовае расьсьледаваньне па факце замаху на захоп мясцовай адміністрацыі

У Запарожжы затрыманыя больш за 3 дзесятка актывістаў пасьля жорсткага разгону мітынгоўцаў. Акрамя таго запарожскія журналісты паведамляюць, што цітушкі разграмілі мэдпункт Чырвонага Крыжа. Усе людзі адтуль ўцяклі. Іх па горадзе перасьледавалі сілавікі.




Камунальныя службы прыбралі завалы, якія засталіся пасьля сутыкненьняў. Падчас разгону на дапамогу сілавікам сталі і цітушкі, якія білі ўжо тых людзей, што разьбягаліся ад міліцыянтаў. Па словах відавочцаў плошчу ад мітынгоўцаў зачышчалі стрэламі з траўматычнай зброі і гранатамі. У iнтэрнэт-СМІ пішуць, што на разгон зьбіралі міліцыянтаў з усёй вобласьці, паведамляе 5 канал.

Усяго ва Ўкраіне народам захоплена 11 абласных адміністрацый, у Запарожжы, Чаркасах, Сумах, Адэсе, Днепрапятроўску міліцыі і цітушкам ўдалося адбіць будынкі ад мітынгоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG