Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар юстыцыі Ўкраіны папярэджвае пра надзвычайнае становішча


Міністар юстыцыі Алена Лукаш патрабуе вызваліць будынак Міністэрства юстыцыі, захопленага актывістамі «Агульная справа».

Пра гэта яна сказала ў эфіры тэлеканала «Інтэр».

Паводле яе слоў, калі на працягу паўгадзіны пратэстоўцы не вызваляць будынак Мінюста, то міністар завернецца ў Раду нацыянальнай бясьпекі і абароны з просьбай аб неадкладным увядзеньні надзвычайнага становішча.

26 студзеня ўвечары актывісты грамадзкага руху «Агульная справа» занялі будынак Міністэрства юстыцыі.

Лідэр партыі «Ўдар » Віталь Клічко папрасіў актывістаў вызваліць будынак міністэрства, але яны адмовіліся.

Зараз актывісты ўжо пасьпелі пабудаваць некалькі барыкад на бліжэйшых да будынка шляхах.

"Народ бярэ па кантроль уладу ва Ўкраіне, яны там зьбіраюцца пісаць законы аб надзвычайным стане — яны гэтага рабіць ня будуць",— заявіў у адказ на ультыматум Алены Лукаш у інтэрвію 5 каналу адзін з пратэстоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG