Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрарэвалюцыя перакінулася на ўсход Украіны. У Кіеве чакаюць разгону (УЖЫВУЮ)

Пратэстоўцы ў Кіеве вызвалілі будынак Мінюста, улады судзяць палоненых майданаўцаў, сьцягваюць спэцназ і сілы МНС. Кэтрын Эштан зьбіраецца ў Кіеў.


Коратка

01:07 28.1.2014
20:56 27.1.2014

Януковіч сустракаецца зь лідэрамі апазыцыі


Пачалася сустрэча ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча і сяброў працоўнай рабочай групы па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу зь лідэрамі апазыцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.

У сустрэчы бяруць удзел першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Партноў, міністар юстыцыі Алена Лукаш, кіраўнік УДАРа Віталь Клічко, кіраўнік «Бацькаўшчыны» Арсень Яцанюк, кіраўнік «Свабоды» Алег Цягнібок.
20:55 27.1.2014

Цімашэнка: Апазыцыя павінна адрынуць прапанаваныя уладай ўмовы.


Заяву Юліі Цімашэнка распаўсюдзіла прэс-служба «Бацькаўшчыны».

«Народ Украіны выйшаў на плошчы не за пасады для лідэраў апазіцыі і нават не за адмену дыктатарскіх законаў. Людзі імкнуцца ў корані зьмяніць сваё жыцьцё», — заяўляе экс-прэм’ер Украіны.

На думку Цімашэнка, выхадам з крызісу можа быць толькі «поўнае выкананьне ўсімі палітыкамі патрабаваньняў народу».
20:48 27.1.2014

Штаб нацыянальнага супраціву заклікаў на Майдан


Штаб нацыянальнага супраціву заклікаў кіяўлян выйсьці на Майдан 28 студзеня а 12-й гадзіне.

Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі абвясьціў каардынатар Штабу нацыянальнага супраціву Аляксандар Турчынаў, паведамляе прэс-служба «Бацькаўшчыны». Ён заклікаў падтрымаць дэпутатаў, якія «гатовыя ўзяць на сябе адказнасьць і адмяніць дыктатарскія законы».

Паводле Турчынава, 28 студзеня будзе магчымасьць мірным шляхам вырашыць «тую страшную сытуацыю, якая склалася сёньня».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG