Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы ў Кіеве занялі будынак Міністэрства юстыцыі


Актывісты Эўрамайдану ва Ўкраінскім доме

Актывісты Эўрамайдану ва Ўкраінскім доме

Актывісты «Супольнай справы» занялі Міністэрства юстыцыі, якое знаходзіцца ў Кіеве на вуліцы Гарадзецкага, 13.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў лідэр «Супольнай справы» Олэксандр Данілюк.

«Занятае Міністэрства юстыцыі на Гарадзецкага 13. Неабходна падмацаваньне для будаўніцтва барыкады. Усе, хто маюць такую магчымасьць, падцягвайцеся», — адзначыў ён.

Каля будынка на Гарадзецкага, 13 актывісты зьбіраюцца ўзьвесьці барыкады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG