Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напалі на пікет Ільлі Дабратвора


Ільля Дабратвор

Ільля Дабратвор

Каля сямі чалавек напалі на пікет па зборы подпісаў актывіста Ільлі Дабратвора. Зламілі дрэўка бел-чырвонага-сьцягу і спрабавалі адабраць украінскі. Гэта адбылося каля другой гадзіны дня на скрыжаваньні Несьцерава-Герасіменка каля крамы «Эўраопт».

Дабратвор распавядае:

«Цітушкі» нецьвярозыя напалі на пікет. Чаму кажу «цітушкі», бо яны спрабавалі забраць украінскі сьцяг, які ў нас быў. Яны спрабавалі сарваць перадвыбарчыя плякаты. Але грамадзяне ім далі адпор».

Дабратвор кажа, што на пікеце таксама ўшаноўвалі памяць загінулага ў Кіеве беларуса Міхаіла Жызьнеўскага. На стэндзе быў ягоны фотаздымак і стаяла зьнічка.



Паводле факту нападу Ільля Дабратвор напісаў заяву ў міліцыю. Актывіст кажа, што ў аддзяленьні яму асабіста параілі «не выкарыстоўваць на пікетах украінскія сьцягіўу сувязі з падзеямі ва Ўкраіне».

Усе падзеі былі зафіксаваныя на відэа здымачнай групай тэлеканалу «Белсат».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG