Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бангкоку застрэлілі аднаго зь лідэраў апазыцыі


Пратэсты ў Тайляндзе

Пратэсты ў Тайляндзе

У Бангкоку сёньня быў забіты адзін зь лідэраў апазыцыі Сутхін Тарацін. Паведамляецца, што ў яго стралялі, калі ён выступаў перад сваімі прыхільнікамі з плятформы на аўтамабілі. Тарацін быў цяжка паранены і памёр у шпіталі.

Па дадзеных мясцовых лекараў, ня менш за 11 чалавек пацярпелі падчас сёньняшніх акцыяў пратэсту.

Праз на тыдзень у Тайляндзе адбудуцца ўсеагульныя выбары. Папярэдняе галасаваньне пачалося сёньня 26 студзеня. Пратэстоўцы заклікалі грамадзян краіны байкатаваць гэтыя выбары. У некаторых раёнах краіны дэманстранты заблякавалі ўваходы ў выбарчыя ўчасткі.

У Тайляндзе ўжо некалькі тыдняў працягваюцца акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра Інглак Чынават. Мітынгоўцы абвінавачваюць урад, які ён узначальвае, у карупцыі і заяўляюць, што яна вядзе палітыку ў інтарэсах свайго брата — былога прэм’ер-міністра Таксіна Чынават, які быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту ў 2006 годзе.
XS
SM
MD
LG