Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэгіянал прапануе скасаваць «дыктатарскія законы»


Прынятыя Вярхоўнай Радай з парушэньнем рэглямэнту законы, якія абмяжоўваюць правы ўкраінскага грамадзтва, прапаноўвае скасаваць ня толькі апазыцыя, але і дэпутаты ад кіроўнай Партыі рэгіёнаў.

Такі законапраект у прыватнасьці зарэгістраваў дэпутат украінскага парлямэнта ад Партыі рэгіёнаў Мікола Рудкоўскі, паведамляе РИА «Новости»

Рудкоўскі зарэгістраваў у Вярхоўнай Радзе законапраект «Аб прызнаньні страціўшымі сілу законаў Украіны, прынятых Вярхоўнай Радай Украіны 16 студзеня 2014 года, галасаваньне па якіх адбылося з парушэньнем рэглямэнту Вярхоўнай Рады Ўкраіны і якія абмяжоўваюць канстытуцыйныя правы і свабоды чалавека».

Дакумэнт зарэгістраваны на сайце парлямэнта, аднак яго тэкст пакуль не публікуецца.

Учора ў часе перамоваў з апазыцыяй прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, які падпісаў гэтыя законы ў тэрміновым парадку, што выклікала сапраўдныя баі ў Кіеве, пагаджаўся толькі ўнесьці папраўкі ў гэтыя законы.

Аднак апазыцыянэры заявілі ўчора на Майдане незалежнасьці пасьля перамоваў: «Скасаваць і кропка». З такой заявай у прыватнасьці выступіў лідэр Партыі «Ўдар» Віталь Клічко.
XS
SM
MD
LG