Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кім Чэн Ын зьнішчыў усю сям’ю свайго дзядзькі, нават немаўлят


Кім Чэн Ын

Кім Чэн Ын

Уся сям’я пакаранага раней дзядзькі кіраўніка КНДР Чан Сон Тхэка была зьнішчана па загадзе кіраўніка краіны Кім Чэн Ына.

Пра гэта паведамляе РІА «Новості» са спасылкай на агенцтва Ренхап.

«Паводле загаду вышэйшага кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына масаваму пакараньню падвергліся ўсе члены сям’і Чан Сон Тхэка, уключаючы немаўлят», — паведамляе крыніца, дасьведчаная аб сытуацыі ў Паўночнай Карэі.

Паводле агенцтва, старэйшая сястра Чан Сон Тхэка — Чан Ге Сун з мужам, амбасадарам КНДР на Кубе Чон Ён Чжынам, а таксама пляменьнік Чан Сон Тхэка, амбасадар КНДР у Малайзіі Чан Ён Чхоль з дваццацігадовымі сынамі Тэ Ренам і Тэ Унам былі адкліканы ў Пхеньян ў сьнежні мінулага года і пакараныя.

Абодва браты Чан Сон Тхэка памерлі раней ад хваробы, таму масавай зачыстцы падвергнуліся нашчадкі сясьцёр дзядзькі кіраўніка КНДР, у тым ліку і малалетнія ўнукі. Як паведамляе агенцтва, члены сям’і Чан Сон Тхэка, якія аказвалі супраціў уладам, былі расстраляныя прама перад домам на вачах у сваіх суседзяў.

Пры гэтым пакараньня ўдалося пазьбегнуць жанчынам, якія не зьяўляюцца крэўнымі сваякамі дзядзькі лідэра. Жонку Чан Ён Чхоля прымусова разьвялі з мужам і адправілі разам з сям’ёй у лягер у аддаленым раёне Паўночнай Карэі.

У сярэдзіне сьнежня паведамлялася аб тым, што 67-гадовы Чан Сон Тхэк, які доўгі час узначальваў «рэгенцкую раду» пры маладым кіраўніку КНДР Кім Чэн Ыне і лічыўся «другім чалавекам» ў дзяржаве, быў пакараны па прысудзе суда за спробу зьвяржэньня ўлады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG