Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстранты захапілі прэзыдэнцкі штандар Януковіча


Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, ва «Ўкраінскім доме», захопленым ноччу мітынгоўцамі, актывісты прыбіраюць тэрыторыю ўнутры будынку і навокал.

Пасьля начнога штурму будынка людзі выносяць сьмецьце і прачышчаюць праходы.

Да будынка нікога не пускаюць, ўнутры знаходзяцца некалькі актывістаў. Тут плянуюць уладкаваць пункт абаграваньня, а таксама пакой мэдыцынскай дапамогі.

Падчас уборкі дэманстранты захапілі прэзыдэнцкі штандар Януковіча — сіні сьцяг з гербам, які выстаўляецца пад час урачыстых імпрэз з удзелам прэзыдэнта, паведамляе 5 канал, які паказаў трафэй у сваім эфіры.

Апрача таго на даху знойдзеныя баявыя патроны, былыя воіны аўганцы перакаанныя, што тут былі засады снайпэраў. У будынку знойдзеныя пустыя бутэлькі ад гарэлкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG