Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Голы казак, з якога зьдзекуюцца,— сымбаль Украіны», — патрыярх Філарэт


У інтэрвію 5 каналу кіеўскі патрыярх Філарэт выступіў на баку ўкраінскіх паўстанцаў.

Найбольш натхніла патрыярха фота распранутага на марозе мітынгоўца Міхаіла Гаўрылюка, над якім зьзекваліся беркутаўцы.

«Ён распрануты голы на марозе, яго б’юць, зьдзекуюцца, а ён з высока паднятай галавой. Не схіліў. Мяне гэта так натхніла. Гэта Украіна. Гэта ёсьць украінскі народ. І ўсе праціўнікі няхай бачаць і памятаюць: народ нязломны. Калі народ духам непераможаны, то зброяй яго ніколі не пераможаш. Хай праціўнікі глядзяць на гэтага казака з хахлом і бачаць Украіну. Яна пераможа».

Мы духам моцныя. Але мы хочам міру і паразуменьня, заявіў патрыярх.



Кадры катаваньняў Міхаіла Гаўрылюка «Беркутам».



Гэты выпадак Віктар Януковіч адмовіўся асудзіць, сказаўшы патрыярху Філарэту пад час сустрэчы з кіраўнікамі цэркваў 25 студзеня:

«Чаму вы не асуджаеце тых людзей, якія палілі гэтых маладых хлопцаў... Чаму вы іх не асуджаеце? Распранулі. Безумоўна, гэтага нельга рабіць. Але гвалт спараджае гвалт».

Пасьля скандалу міліцыя адпусьціла Міхаіла Гаўрылюка, і ён распавёў, што зь ім адбывалася.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG