Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз саюз па-ранейшаму гатовы падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з Украінай, калі ўлады краіны пацьвердзяць прыхільнасьць закладзеным у ім каштоўнасьцям.

Пра гэта заявіў старшыня Эзразьвязу Герман ван Рампей па выніках сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Варшаве:

«Эўрапейскі зьвяз па-ранейшаму гатовы падпісаць і прымяніць наша пагадненьне, калі ўлады пацьвердзяць іх прыхільнасьць да свабоднай, адзінай і дэмакратычнай Украіне і каштоўнасьцям, на якіх заснаваная пагадненьне аб асацыяцыі» , — сказаў Рампей, чые словы прыводзіць прэсавая служба Эўрапейскай Рады.

Рампей асудзіў «неапраўданае прымяненьне сілы і жорсткасьць ўкраінскіх уладаў супраць дэманстрантаў», большасьць зь якіх, паводле яго слоў, зьяўляюцца мірнымі:

«Я выказваю спачуваньні сем’ям загінуўшых. Усе вінаватыя павінны панесьці адказнасьць. Я жадаю хутчэйшага выздараўленьня сотням пацярпелых, а таксама заклікаю неадкладна вызваліць усіх зьняволеных за іх удзел у мірных дэманстрацыях», — заявіў старшыня Эўразьвязу.

«Дыялёг з грамадзянскай супольнасьцю і палітычнай апазыцыяй — адзінае выйсьце, і правільнае дэмакратычнае выйсьце з крызісу», — дадаў ён.

Польскі прэм’ер расказаў пра ініцыятыву Польшчы, згодна зь якой сродкі, зь якіх Эўразьвяз хацеў прафінансаваць асацыяцыю з Украінай, маглі б быць накіраваны на «разьвіцьцё грамадзянскіх рухаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG