Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад ціскам дэманстрантаў каля 200 сілавікоў пакінулі «Украінскі дом»


Каля 200 супрацоўнікаў міліцыі пакінулі Украінскі дом. Яны выйшлі скрозь адну з бакавых шкляных вітрынаў.

Па словах журналіста Espreso. TV, праваахоўнікі пакінулі будынак праз бакавы ўваход, пры гэтым мітынгоўцы не праяўлялі да іх ніякай агрэсіі. Назіраючы, як супрацоўнікі МУС пакідалі будынак, людзі выкрыквалі ў іх бок «Ганьба».

Далей байцы «Беркуту» павялі міліцыянтаў у бок Міхайлаўскай плошчы.

Сёньня ноччу мітынгоўцы штурмавалі «Украінскі дом».


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG