Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы ўзялі міліцыю ў аблогу і крычаць: «Выходзьце»


<iframe width="500" height="281" src="//www.youtube.com/embed/TN7x3BCIkZU?rel=0" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>

<iframe width="500" height="281" src="//www.youtube.com/embed/TN7x3BCIkZU?rel=0" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>

Больш за тры гадзіны некалькі тысяч удзельнікаў Эўрамайдану працягваюць блякаваць сілавікоў, якія знаходзяцца ва «Ўкраінскім доме». Людзі скандуюць міліцыянтам «Выходзьце»

Колькасьць удзельнікаў пратэстаў на вуліцы Грушэўскага і Эўрапейскай плошчы павялічылася прыкладна а 22:00, паколькі паступілі паведамленьні аб значнай колькасьці сілавікоў ва Ўкраінскім доме — гэта ў тыле у пратэстоўцаў, якія пабудавалі барыкады на вуліцы Грушэўскага.

Дзьверы гэтага будынка мітынгоўцы спачатку забарыкадавалі мяшкамі зь пяском, перад будынкам разьлілі ваду, каб выключыць імклівую атаку на свае пазыцыі.

На працягу двух зь лішнім гадзінаў супрацоўнікі міліцыі адказвалі вадой і сьвятла-шумавымі гранатамі ўдзельнікам штурму. Ужо больш за паўгадзіны блякавальнікі патрабуюць выхаду сілавікоў, але яны папрасілі пэўны час на кансультацыі са сваім кіраўніцтвам.



ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ



XS
SM
MD
LG