Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні і тысячы людзей у гэтыя хвіліны штурмуюць будынак «Украінскага дома», дзе знаходзяцца байцы ўнутраных войскаў.

У адказ заблякаваныя міліцыянты паліваюць актывістаў вадой і кідаюць сьвятла-шумавыя гранаты.

Людзей на вуліцы Грушэўскага і Эўрапейскай плошчы павялічылася прыкладна дзьве гадзіны таму, паколькі паступілі паведамленьні аб значнай колькасьці сілавікоў ва Ўкраінскім доме — гэта ў тыле у пратэстоўцаў, якія пабудавалі барыкады на вуліцы Грушэўскага.

Дзьверы гэтага будынка мітынгоўцы спачатку забарыкадавалі мяшкамі зь пяском, перад будынкам разьлілі ваду, каб папярэдзіць вокамгненную атаку сваіх пазыцыяў.
XS
SM
MD
LG