Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя ва Ўкраіне патрабуе зьнівэляваць пасаду прэзыдэнта


Арсень Яцанюк
Арсень Яцанюк

Яцанюк так і не адказаў, ці прыняў прапанову Януковіча стаць прэм'ерам

Патрабаваньнем апазыцыі зьяўляецца прыняцьце новай Канстытуцыі Украіны, у якой пасада прэзыдэнта будзе нівеляваная. Пра гэта са сцэны Майдану заявіў лідэр парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.

«Першае патрабаваньне, прынятае адміністрацыяй Януковіча — гэта вызваленьне кожнага нашага брата. Усе крымінальныя справы павінны быць закрытыя, усе людзі павінны быць на свабодзе», — падкрэсьліў Яцанюк.

«Законы, якія забараняюць украінцам свабодна размаўляць, свабодна жыць, павінны быць адмененыя. Мы з гэтай умовы ні пры якіх абставінах не сыходзім», — сказаў лідэр парлямэнцкай фракцыі «Радзіма». Паводле яго словаў, у аўторак Вярхоўная Рада павінна адмяніць «дыктатарскія законы».

«Нашы задачы — гэта новая ўкраінская ўлада. Віктар Януковіч заявіў, што ўлада не гатовая несьці адказнасьць і прапанаваў апазыцыі ўзначаліць урад. Мы гатовыя весьці краіну ў Эўразьвяз, прыняць адказнасьць, якая прадугледжвае вызваленьне Цімашэнкі і Украіну як частку Эўропы», — сказаў Яцанюк.

Адной з умоваў вырашэньня палітычнага крызісу ў адміністрацыі прэзыдэнта Украіны сёньня назвалі «поўны сыход людзей з вуліцы Грушэўскага і спыненьня любых супрацьпраўных дзеяньняў». Януковіч таксама прапанаваў Арсеню Яцанюку ўзначаліць урад, Віталю Клічко — стаць віцэ-прэм’ерам, і пагадзіўся разгледзець вяртаньне да Канстытуцыі ўзору 2004 года.

Патрабаваньнямі людзей, якія зараз пратэстуюць на цэнтральных вуліцах Кіева, зьяўляецца безумоўнае вызваленьне ўсіх затрыманых сілавікамі дэманстрантаў, адмена «законаў 16 студзеня», адстаўка ўраду. Таксама мітынгоўцы патрабуюць датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.



ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG