Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко: Мы не адступаем!


Віталь Клічко
Віталь Клічко
Старшыня партыі УДАР Віталь Клічко распавёў на Майдане аб хадзе перамоваў апазыцыі з прэзыдэнтам Януковічам.

«Януковіч ужо гатовы на вызваленьне ўсіх затрыманых па амністыі, вяртаньне да Канстытуцыі 2004 года, адстаўку ўрада на пэўных умовах», — сказаў Клічко.

Разам з тым прэзыдэнт «не згаджаецца на адмену дыктатарскіх законаў, толькі на зьмены ў іх», адзначыў Клічко.

«Мы патрабуем правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў ужо ў гэтым годзе», — адзначыў лідэр партыі УДАР.

«Мы не адступаем. Мы мірныя людзі, якія абараняюць свае правы і свае патрабаваньні. Перамовы павінны быць працягнутыя », - сказаў Клічко.

Адной з умоваў вырашэньня палітычнага крызісу ў адміністрацыі прэзыдэнта Украіны сёньня назвалі «поўны сыход людзей з вуліцы Грушэўскага і спыненьня любых супрацьпраўных дзеяньняў». Януковіч таксама прапанаваў Арсеню Яцанюку ўзначаліць урад, Віталю Клічко — стаць віцэ-прэм’ерам і пагадзіўся разгледзець вяртаньне да Канстытуцыі ўзору 2004 года.

Патрабаваньнямі людзей, якія зараз пратэстуюць на цэнтральных вуліцах Кіева, зьяўляецца безумоўнае вызваленьне ўсіх затрыманых сілавікамі дэманстрантаў, адмена «законаў 16 студзеня», адстаўка ўраду. Таксама мітынгоўцы патрабуюць датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG