Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жэнэве пачаліся перамовы сірыйскіх уладаў і апазыцыі


Удзельнікі перамоваў сірыйскай улады і апазыцыі ў Жэнэве

Удзельнікі перамоваў сірыйскай улады і апазыцыі ў Жэнэве

У Жэнэве ў прадстаўніцтве ААН пачаліся перамовы паміж дэлегацыямі ўрада Сірыі і сірыйскай апазыцыі - у рамках міжнароднай канфэрэнцыі па ўрэгуляваньні крызісу ў гэтай краіне.

Адзначаецца , што дыялёг праходзіць у адным памяшканьні пры пасярэдніцтве спэцпасланьніка ААН і Лігі арабскіх дзяржаў. Дэлегацыю сірыйскага ўрада ўзначальвае міністар замежных спраў Сірыі Валід аль-Муалем, апазыцыю прадстаўляе адзін з лідэраў Нацыянальнай кааліцыі апазыцыйных і рэвалюцыйных сіл Сірыі Хадзі аль-Бахра.

Форум, які атрымаў назву " Жэнэва -2", адкрыўся ў сераду ў швэйцарскім горадзе Мантре, а затым частка працы была перанесена ў Жэнэву. Ахвярамі трохгадовай грамадзянскай вайны ў Сірыі сталі ўжо больш за 110 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG