Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч прапануе вярнуць Канстытуцыю 2004 г. і зьмяніць «дыктатарскія» законы


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч на перамовах прапанаваў лідэрам апазыцыі «ўзгадніць палітычнае рашэньне аб вяртаньні Ўкраінскай Канстытуцыі ад 2004 года».

Пра гэта заявіў першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Украіны Андрэй Партноў, паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка дзяржавы.

«У сувязі з тым, што адзін зь лідэраў Алег Цягныбок мае свае прапановы па зьменах у Канстытуцыю і іншыя лідэры маюць свае прапановы, мы вызначылі, што мы можам сумесна стварыць групу і папрасіць папрацаваць ці над зьменамі Канстытуцыі праз спосаб прыняцьця ў парлямэнце, альбо праз мэханізм ўсеўкраінскага рэфэрэндуму», — сказаў Партноў.

Таксама бакі абмеркавалі магчымыя зьмены да законаў, прынятых 16 студзеня 2014 г.

«Мы сыходзім з таго, што гатовыя ўнесьці зьмены ў гэтыя законы і будзем працаваць сумесна з нашымі палітычнымі апанэнтамі над дасягненьнем кампрамісу па гэтых законах і ўнясеньнем зьменаў у законы, па якіх мы знойдзем палітычны кансэнсус», — адзначыў Партноў.
XS
SM
MD
LG