Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забаронены ўвоз сьвініны зь Літвы — сьвіная чума


З 25 студзеня часова абмежаваны ўвоз сьвініны зь Літвы ў Беларусь. Прычына — вірус сьвіной чумы, які знайшлі ў тамтэйшых дзікоў.

Сярод іншага не прапусьцяць празь мяжу кармы для катоў і сабак зь літоўскай сыравіны.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА з спасылкай на дэпартамэнт вэтэрынарнага і прадуктовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі. У краіне ўзмоцняць абарону фэрмаў, жывёлагадоўчых комплексаў ды гаспадарак усіх формаў уласнасьці.

Неўзабаве забарону могуць распаўсюдзіць на ўсю мяжу з Эўразьвязам

Афрыканская чума ня лечыцца, амаль усе сьвіньні гінуць. Але для чалавека бясьпечная.
XS
SM
MD
LG