Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з Міхаілам Жызьнеўскім адбудзецца ў нядзелю


Міхаіл Жызьнеўскі
Міхаіл Жызьнеўскі

Разьвітаньне з грамадзянінам Беларусі Міхаілам Жызьнеўскім, якога ў сераду 22 студзеня застрэлілі падчас супрацьстаяньня ў у цэнтры Кіева, адбудзецца ў нядзелю, паведамляе ўкраінскі «5 канал».

У Міхайлаўскім Залатаверхім саборы Кіева а 13-й гадзіне адбудзецца развітаньне і набажэнства.

Надоечы памяць загінулага ўшанавалі ў Белай Царкве пад Кіевам, дзе Жызьнеўскі некаторы час жыў пасьля таго, як зьехаў зь Беларусі. Неабыякавыя людзі запалілі лямпадкі і прынесьлі кветкі.

Затым некалькі тысяч чалавек пікетавалі гарадзкую раду, а пасля арганізавалі шэсьце з патрабаваньнямі адстаўкі прэзыдэнта, ураду Ўкраіны і адмены законаў, прынятых 16 студзеня, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG