Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Ганнай Соўсь ад 18.00. Яшчэ ахвяры


Сёньня ў праграме.

Майдан патрабуе адстаўкі Віктара Януковіча і прызначэньня датэрміновых выбараў. Апазыцыя захапіла будынкі дзевяці абласных адміністрацый. У кіеўскім шпіталі ад раненьняў памёр яшчэ адзін удзельнік сутыкненьняў на вуліцы Грушэўскага, які быў паранены 22 студзеня. Афіцыйна ўлады пацьвердзілі гібель двух дэманстрантаў. Апазыцыя заяўляе аб пяці загінулых.

У праваслаўным саборы горада Белая Царква Кіеўскай вобласьці прайшло памінальнае набажэнства ў памяць беларуса Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў падчас пратэстаў у Кіеве. У нядзелю ягонае цела павязуць на радзіму ў Гомель.

Пасьля перамогі ў літаратурным конкурсе Францішка Аляхновіча за кнігу «Еду ў Магадан» палітвязьню Ігару Аліневічу ў наваполацкай турме перашкаджаюць пісаць далей.

Партыя БНФ мае 40 зарэгістраваных ініцыятыўных групаў на мясцовых выбарах. Групы праводзяць інфармацыйныя пікеты за кандыдатаў і супраць расейскіх авіябазаў у Беларусі.

У Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту 27 студзеня ў менскім кінатэатры «Цэнтральны» адбудзецца прэм’ерны паказ фільма «Галакост — клей для шпалераў?» спэцыяльнага карэспандэнта Расейскай службы Радыё Свабода Муміна Шакірава.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG