Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя заяўляе пра падрыхтоўку ўладаў да надзвычайнага стану і «зачысткі» Майдану


«Штаб нацыянальнага супраціву валодае праўдзівай інфармацыяй, што зараз у адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны падрыхтавана рашэньне аб увядзеньні надзвычайнага становішча і «зачыстцы» Майдану.

Пра гэта гаворыцца ў заяве штабу, разьмешчаным на сайце «Бацькаўшчыны».

«Подпіс Віктара Януковіча пад загадам аб увядзеньні надзвычайнага становішча — гэта подпіс пад указам аб расстрэле сотняў людзей, пачатку вайны супраць уласнага народу». «Увядзеньне надзвычайнага становішча — гэта сьмерць і гібель тысяч людзей, гэта раскол краіны і зьнішчэньне Ўкраіны як сувэрэннай дзяржавы», — гаворыцца ў заяве.

Украінскія чыноўнікі нядаўна зьняпраўдзілі намеры ўвесьці надзвычайнае становішча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG