Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр яшчэ адзін удзельнік баёў зь «Беркутам»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Чарговай ахвяраў сутычак мітынгоўцаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве стаў Раман Сенік.

У кіеўскай бальніцы памёр 45-гадовы Раман Сенік, якога цяжка паранілі 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Пра гэта паведаміла старшыня Львоўскай абласной арганізацыі ВА «Свабода», народны дэпутат Украіны Ірына Сех.

«Некалькі дзён лекары змагаліся за яго жыцьцё, але раны былі занадта цяжкімі. У яго было цяжкае раненьне ў лёгкія, перанёс некалькі апэрацый, прыйшлося ампутаваць руку», — цытуе народнага дэпутата сайт ВА Свабода.

Загіблы мужчына родам са Львоўскай вобласьці.
Гэта ўжо шостая сьмерць актывіста Майдана.

Раман Сенік быў моцна паранены ў лёгкія і руку пад час сутычак 22 студзеня.

За ягонае жыцьцё змагаліся 3 дні, руку давялося ампутаваць.

Раман страціў 3,5 літра крыві, на заклік мітынгоўцаў для яго здалі кроў больш за 200 кіян.

У пятніцу ў Львове тысячы людзей хавалі закатаванага ў лесе пад Кіевам сэйсмоляга Юрыя Вярбіцкага, выкрадзенага са шпіталя пасьля раненьня і забітага невядомымі.

22 студзеня агнястрэльнай зброяй на вуліцы Грушэўскага былі забітыя беларус Міхаіл Жызьнеўскі і жыхар Днепрапятроўска армянскага паходжаньня Сяргей Нігаян.

Пра яшчэ дзьве ахвяры заяўляюць мэдыкі Майдана, якія не змаглі іх вынесьці з поля бою да таго як пазыцыі захапіў «Беркут», далейшы іх лёс невядомы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG