Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч прызначыў кіраўніка Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі


Кіеўская гарадзкая адміністрацыя

Кіеўская гарадзкая адміністрацыя

Ім стаў дэпутат Вярхоўнай рады ад Партыі рэгіёнаў Уладзімер Макеенка.

Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Уладзімер Макеенка нарадзіўся ў горадзе Клінцы Бранскай вобласьці Расеі.

У 1987 годзе скончыў Ленінградзкую акадэмію грамадзянскай авіяцыі, а ў 1993 — Украінскі інстытут міжнародных адносін пры Кіеўскім унівэрсытэце імя Шаўчэнкі.

У 1988 — 1991 быў у КПСС.

З 1987 да 1990 года працаваў дыспетчарам службы кіравання паветраным рухам ва ўкраінскім Цэнтры аўтаматызаванага кіравання паветраным рухам «Страла» (Барыспаль).

У 2002 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнай Рады ад блёка Віктара Юшчанкі «Наша Украіна», але праз 7 месяцаў стаў перайшоў у фракцыю Партыі рэгіёнаў.

Апошнія тры скліканьня Вярхоўнай Рады — дэпутат ад Партыі рэгіёнаў.

Ранейшага кіраўніка КГДА Аляксандра Папова адхілілі ад пасады пасьля разгону студэнцкага Эўрамайдана.

Будынак КГДА застаецца ў руках мітынгоўцаў.
XS
SM
MD
LG