Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на заявы Штаба нацыянальнага супраціву, МУС Украіны настойвае, што ў будынку Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі, захопленым мітынгоўцамі, утрымліваюць двух міліцыянтаў.

У выпадку, калі пратэстоўцы ў бліжэйшы час не вызваляць захопленых міліцыянтаў, праваахоўнікі будуць штурмаваць будынак Кіеўскай мэрыі, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў праваахоўных органах.

«Калі ў бліжэйшы час пратэстоўцы не адпусьцяць ўзятых імі закладнікаў, то міліцыя пойдзе на штурм КГДА»,— сказаў суразмоўца агенцтва.

Перад гэтым на афіцыйнай старонцы МУС Украіны адзначылі, што патрабуюць неадкладна вызваліць захопленых двух міліцыянтаў: «МУС Украіны патрабуе неадкладна вызваліць захопленых. У выпадку невыкананьня патрабаваньняў, міліцыя будзе вымушана прыняць захады, каб вызваліцбь палонных », — сказана ў паведамленьні.

«МУС просіць мірных грамадзянаў пакінуць будынак КГДА і прылеглую тэрыторыю», — гаворыцца ў паведамленьні.

Раней у МУС заявілі, што ў пятніцу ўвечары на Майдане Незалежнасьці самаабарона Майдана напала на трох міліцыянтаў, аднаго зь іх нібыта паранілі нажом, двух іншых трымалі ў будынку КГДА.

Аднак у штабе нацыянальнага супраціву гэта абверглі: "Штаб нацыянальнага супраціву катэгарычна адмаўляе такі факт і лічыць сьвядомай правакацыяй з мэтай настроіць міліцыю супраць пратэстуючых. Ня хочацца верыць, што і забойства міліцыянта маглі выкарыстоўваць з такой жа мэтай",— дадалі ў штабе.

У штабе таксама выказалі здагадку, што МУС такім чынам шукае нагода для сілавой зачысткі Майдана.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG