Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белай Царкве і Кіеве разьвітваюцца з Міхаілам Жызьнеўскім


Міхаіл Жызьнеўскі

Міхаіл Жызьнеўскі

У праваслаўным саборы горада Белая Царква Кіеўскай вобласьці праходзіць памінальная набажэнства ў памяць Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве беларуса.

Разьвітаньне з Міхаілам Жызьнеўскім у Кіеве перанесенае на заўтра. Яно адбудзецца ў Міхайлаўскім залатаверхім саборы Кіева.

Пра гэта паведаміў ўкраінскі 5 канал.

Міхайлаўскі залатаверхі сабор Кіева зьяўляецца адным з самых вялікіх у Кіеве, ён знаходзіцца побач з Сафійскім саборам, яго аднавілі ўжо ў гады незалежнасьці на ахвяраваньні з усяго сьвету, якія зьбірала Ўкраінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату.

У сыботу вечарам ў Белай Царкве ўшанавалі памяць загінулых 22 студзеня і правялі пікет ля гарадзкой рады.

Пасьля гэтага некалькі тысяч чалавек рушылі шэсьцем па цэнтры горада, патрабуючы адстаўкі ўраду Мікакая Азарава і прэзыдэнта Віктара Януковіча.



Белая Царква — горад, у якім пасьля выезду з Беларусі жыў Міхаіл Жызьнеўскі.

Чакаецца, што ў нядзелю ягонае цела павязуць на радзіму, у Гомель.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG