Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя не знайшлі сьведкаў забойстваў Жызьнеўскага і Нігаяна


Міхаіл Жызьнеўскі
Міхаіл Жызьнеўскі

МУС Украіны шукае сьведак забойстваў на Грушэўскага. Пакуль безвынікова.

Да гэтага часу ў МУС Украіны не паступіла ні аднаго паведамленьня ад тых, хто мог быць сьведкамі забойстваў Сяргея Нігаяна і Міхаіла Жызьнеўскага.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба міністэрства.

Абодвух застрэлілі 22 студзеня пад час сутычак пратэстоўцаў зь «Беркутам» на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

Сьледзтвам ўстаноўлена, што пацярпелыя працавалі ахоўнікамі на Майдане і ўвесь час былі ў полі зроку вялікай колькасьці людзей. Аднак да гэтага часу ў МУС не паступіла ні аднаго паведамленьня ад тых, хто мог быць сьведкамі тых падзей, заявіў першы намесьнік начальніка галоўнага сьледчага ўпраўленьня МУС Украіны Віталь Сакал.

Паводле ягоных слоў, цяпер вядзецца расьсьледаваньне крымінальных спраў, адкрытых па фактах наўмысных забойстваў Сяргея Нігаяна і грамадзяніна Беларусі Міхаіла Жызьнеўскага, якія адбыліся 22 студзеня ў час масавых мерапрыемстваў на вуліцы Грушэўскага.

Лекары Эўрамайдану заяўляюць, што 22 студзеня пасьля сутычкі яшчэ два трупы засталіся на тэрыторыі захопленай «Беркутам», іх лёс невядомы.

Акрамя таго, каля Барыспаля было знойдзена цела Юрыя Вярбіцкага — актывіста, якога разам з адным з каардынатараў Майдана Ігарам Луцэнкам выкралі невядомыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG