Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыцэнка: Буду абараняцца са зброяй у руках


Анатоль Грыцэнка, архіўнае фота

Анатоль Грыцэнка, архіўнае фота

Былы міністар абароны Ўкраіны Анатоль Грыцэнка, які заявіў пра адмову ад дэпутацкага мандата, даў вялікае інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода.

Пазаўчора ён зрабіў публічную заяву, што паколькі існуючая ўлада не здольная забясьпечыць, гарантаваць жыцьцё людзей, спакой на вуліцах, паколькі яна дазваляе бандытам зьнішчаць людзей, прымяняе свае спэцпадраздзяленьні па-за межамі Канстытуцыі, зьдзекуючыся над людзьмі, усім хто мае легальную зброю, трэба бараніцца і бараніць ёю людзей.

«Бандытаў можна спыніць толькі сілай. І таму я сказаў, узяў на сябе адказнасьць: я буду абараняцца са зброяй у руках. Усе, хто мае легальную зброю, я лічу, перш за ўсё народныя дэпутаты, афіцэры і генэралы запасу, вэтэраны Ўзброеных сіл, сілавых структур, спэцназа, Аўганістана, міратворчых, іншых канфліктных місій павінны быць у выпадку небясьпекі ў першым шэрагу і прымяняць зброю па тых бандытах, якія зьнішчаюць людзей. Толькі адна ўмова: другі стрэл, не першы і не на паражэньне, як яны зьнішчаюць зараз актывістаў Майдана, журналістаў, удараючы ў галаву, а па нагах».

Цалкам інтэрвію Анатоля Грыцэнкі можна пачытаць тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG