Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндзкі рэквіем па забітых беларусах


Мар’ёлійн ван Хемстра

Мар’ёлійн ван Хемстра

Ад імя мацярок 400 беларусаў, пакараных сьмерцю, выступіла галяндзкая акторка і пісьменьніца Мар’ёлійн ван Хемстра (Marjolijn van Heemstra).

Яна зьняла відэа «Апошняе фота», якое разьмясьціла на Youtube галяндзкая філія Amnesty International.

Жанчына, апранутая ў чорнае, на чорным фоне апавядае гісторыю свайго сына: «Аж да мінулага месяца ён быў сарамлівым маладым чалавекам, цяпер ён звар’яцелая жывёла за кратамі. У судзе, які ня быў судом, але цыркам, поўным блазнаў, яму вынесьлі сьмяротны прысуд. Вось-вось ён будзе зьнішчаны. За злачынства, за якое мусіць расплочвацца нехта іншы. Быццам забойства плюс забойства спыняе забойства. Як быццам прынцып вока за вока не асьляпляе...»

У журботным эсэ ня згадваюцца імёны пакараных, але некаторыя дэталі паказваюць, што Хемстра «ўжываецца» ў ролю Любові Кавалёвай, якая дамагалася выдачы цела свайго параканага сына. Нібыта яе словамі яна кажа: «У якім дрэве ці рацэ раскладаецца яго цела? Я ня маю магілы, каля якой магла б пасядзець».

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне. Палітыкі і праваабаронцы сьвету заклікаюць краіну зьмяніць гэтую практыку і зьвяртаюць увагу, што некаторыя прысуды прыводзяцца ў выкананьне яшчэ да таго, як скаргу асуджаных разгледзяць інстанцыі ААН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG