Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Януковіч лічыць, што праваахоўныя органы падчас падзеяў у Кіеве дзейнічаюць адпаведна сваім паўнамоцтвам.

Патрыярх Філарэт падчас сустрэчы з прэзыдэнтам папрасіў яго пракамэнтаваць паведамленьні пра тое, што праваахоўнікі зьдзекуюцца з затрыманымі актывістамі. Адказ Віктара Януковіча быў наступным:

«Чаму вы не асуджаеце тых людзей, якія палілі тых маладых хлопцаў той сумесьсю, калі яны гарэлі і іх запальвалі? Чаму вы іх не асуджаеце? Распранулі. Безумоўна, такога нельга было рабіць. Але гвалт спараджае гвалт», — цытуе словы прэзыдэнта агенцтва УНІАН.

Відэа, на якім байцы «Беркута», зьдзекуюцца над распранутым на марозе актывістам Міхаілам Гаўрылюком і фатаграфуюцца, выклікала хвалю грамадзкага абурэньня ва Ўкраіне. МУС Украіны прызнало факты зьдзекаў і запэўніла, што прыме адпаведныя захады ў дачыненьні да сваіх супрацоўнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG