Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямёрка Свабоды


Матэрыялы мінулага тыдня на сайце Радыё Свабода, якія варта чытаць у выходныя.

1. Абсалютныя лідэры гэтага тыдня – 24-гадзінныя жывыя блогі з Кіеву, якія набіраюць рэкордную колькасьць наведнікаў – 17-18 тысячаў.

Закалоты ў Кіеве. Сутычкі паміж міліцыяй і ўдзельнікамі Эўрамайдану

Вулічныя баі ў Кіеве. Забітыя і параненыя

Абвешчана перамір'е. Апазыцыя выставіла Януковічу ультыматум

Апазыцыя адкінула прапановы ўлады. Майдан далучыўся да Грушэўскага

У кожным матэрыяле – жывыя відэатрансьляцыі з кіеўскіх вуліц, фота, відэа, рэакцыі ў сацыяльных сетках, апэратыўная інфармацыя. Мы працягваем перадаваць для вас ўсебаковую інфармацыю з Украіны круглыя суткі.

2. Асобна хацела бы прапанаваць паглядзець на падзеі ў Кіеве праз фотааб'ектыў нашага кіеўскага карэспандэна Паўла Зубюка.

Закалоты ў Кіеве

Кіеў ноч пратрымаўся і дзень прастаяў

3. Эксклюзіўнае інтэрвію Свабодзе Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Менскага і Слуцкага Паўла.

Мітрапаліт Павал: Патрыярх накіраваў мяне не для таго, каб я тут дроў наламаў...

Мітрапаліт Павал: Абвяргаць айца Андрэя Кураева ня буду

Іна Студзінская здолела атрымаць адказы ад мітрапаліта і пра яго стаўленьне да беларускага грамадзянства, і пра «блакітнае лобі» ў праваслаўнай царкве, і пра тое, чаму кіраваць Беларускай праваслаўнай царквой прызначаны не беларус, а расеец, і таксама пра тое, за якія заслугі ягоны асабісты сакратар 21-гадовы айцец Дзімітры Варламаў так хутка рухаецца па службовай лесьвіцы.

4. У асобную катэгорыя «Спорт і мова» вылучу інтэрвію Ігара Карнея з адным з наймацнейшых тайбаксёраў Беларусі Дзьмітрыем Валентам «Чорны Валет»: Перастаць саромецца і загаварыць па-беларуску і блог майго калегі Сяргея Абламейкі «Беларусы – адзін з найлепшых народаў сьвету». Інтэрвію з «Чорным Валетам» перадрукавалі амаль усе незалежныя СМІ Беларусі, што да «Оды спорту», то калегі ўжо назвалі яе новым жанрам беларускай блогасфэры.

5. Віншую аматараў добрай літаратуры! Для сайту Свабоды рэгулярна будзе пісаць наш калега з расейскай службы Ігар Памяранцаў, які абяцае ўсім чытацкую радасьць. Пачаў ён з эсэ «Пацаны з падваротні», праз прызму якога ў пэўным сэнсе можна разглядаць і цяперашнія забурэньні ў Кіеве.

6. Жыцьцё пасьля раку Нэлі Халанскай, як і ўсе гісторыі праекту «Жыцьцё пасьля раку» кране сваёй шчырасьцю і мужнасьцю. Чаму ня трэба маўчаць, калі захварэў? Як навучыцца не шкадаваць сябе і дапамагаць іншым? Нэлі Халанская гатовая падзяліцца сваім досьведам.

7. І нарэшце – Данчык, які зусім нечакана раскрываецца у сваім блогу «Брама гасьціннасьці – крама!» Ня ведаю, ці прыслухаюцца да парадаў амэрыканскага беларуса ў абвешчаны «год гасьціннасьці» ўлады Беларусі. А вось беларусы, якія лідзіруюць у колькасьці выдадзеных шэнгенскіх візаў, могуць падчас падарожжаў па Эўропе спраўдзіць назіраньні Данчыка наконт сэрвісу ў краінах Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG