Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Ўкраіны ўвяло ўзмоцнены рэжым фізычнай аховы АЭС. Пра гэта ў пятніцу паведаміў кіраўнік ведамства Эдуард Ставіцкі.

Ставіцкі адзначыў, што ў некаторых СМІ зьявілася інфармацыя пра магчымы захоп атамных станцый і спаслаўся на сайт http://zadonbass.org. Паводле інфармацыі сайту, мітынгоўцы, якія ўчора захапілі Ровенскую адміністрацыю, заклікаюць сваіх прыхільнікаў займаць іншыя стратэгічныя аб’екты рэгіёну. Так, адзін зь пратэстоўцаў, апрануты ў камуфляжную форму, заклікаў людзей, што сабраліся каля захопленага будынку, браць у свае рукі ўладу і ісьці штурмам на важныя аб’екты. Сярод іх называюцца Ровенская АЭС, вайсковыя часткі, вакзал, рэдакцыі мясцовых СМІ.

Міністар Ставіцкі ў сувязі з гэтым зьвяртаецца з папярэджаньнем да ўсіх радыкальна настроеных грамадзян не пераходзіць мяжу, пасьля чаго, ня дай Бог, узьнікне незваротная сытуацыя.
XS
SM
MD
LG